Мы адкрытыя да супрацоўніцтва і новых партнёрстваў.
- Калі вы шукаеце партнёра для сумеснага праекта, мы з задавальненнем пазнаёмімся! Проста напішыце нам на team@oeek.pl, і мы арганізуем анлайн-сустрэчу, каб абмеркаваць, як зможам працаваць разам.
- Калі вы прадстаўляеце незарэгістраваную ініцыятыву і шукаеце фіскальнага партнёра, каб разам падаць заяўку на атрыманне гранта, мы адкрытыя для прапаноў. Калі ваш праект адпавядае нашай місіі і каштоўнасцям, мы з радасцю разгледзім магчымасць партнёрства.
- Вы таксама можаце запрасіць нас у якасці трэнерак або фасілітатарак. Мы праводзім варкшопы па стратэгічным планаванні, фандрайзінгу, распрацоўцы праектаў і іншых ключавых тэмах развіцця грамадзянскай супольнасці (гл. раздзел «Наша экспертыза»). Усе нашы фарматы навучання – інтэрактыўныя, практычныя і натхняльныя.
- Патрэбна падтрымка ў тым, каб зрабіць вашыя анлайн- або афлайн-праграмы больш жывымі, даступнымі і цікавымі? Мы можам дапамагчы і з дызайнам навучальных праграм.
- Калі вас цікавіць, як эфектыўна распаўсюджваць інфармацыю, мы можам падзяліцца досведам стварэння і выкарыстоўвання ў працы розных інфармацыйных прадуктаў для АГС. Таксама мы можам стаць вашым партнёрам у распаўсюджанні магчымасцяў для грамадзянскай супольнасці.
Размаўляем на беларускай, ангельскай, польскай і расейскай мовах.
👉 Звяжыцеся з намі – мы будзем рады супрацы!
Каманда OEEK
team@oeek.pl
