20 сакавіка 2025 года
Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEK) імкнецца да развіцця разнастайнай, моцнай грамадзянскай супольнасці праз умацаванне патэнцыялу людзей, суполак і арганізацый.
Наша каманда працуе, каб грамадзянская супольнасць была прагрэсіўнай, разнастайнай і будавала сваю працу, грунтуючыся на рэальных патрэбах людзей. Мы шануем важнасць актыўнага ўдзелу людзей у значных для іх працэсах і іх магчымасці ўплываць на тое, што адбываецца ў грамадстве.
Мы паважаем партнёрства, абмен досведам і экспертызу, давер адзін да аднаго людзей і арганізацый, а таксама іх супрацоўніцтва на карысць грамадства.
Нашы ключавыя каштоўнасці — правы чалавека, гендарная роўнасць, экалагічная дружалюбнасць.
Палітыка недыскрымінацыі датычыцца супрацоўнікаў і супрацоўніц, а таксама кансультантаў і кансультантак, экспертаў і экспертак якія працуюць з намі на часовай аснове.
Мы пацвярджаем, што ўсе людзі, якія працуюць у OEEK на пастаянных або часовых кантрактах, будуць азнаёмлены з дадзенай палітыкай і падпішуць яе, тым самым гарантуючы яе выкананне.
OEEK не дапускае дыскрымінацыі і праяўляе павагу да ўсіх людзей незалежна ад іх полу, гендару, сэксуальнай ідэнтычнасці, этнічнай, рэлігійнай ці палітычнай прыналежнасці, узросту, інваліднасці і інш.
Усе людзі маюць аднолькавую каштоўнасць, а іх адрозненні і асаблівасці неабходна прымаць і паважаць.
OEEK не дапускае мовы варожасці ў дачыненні да рэлігійных, нацыянальных, культурных, субкультурных каштоўнасцяў – праявы расізму, ксенафобіі, міжнацыянальнай варожасці і нецярпімасці, гамафобіі, сэксізму і інш.
Мы чакаем, што ўсе, хто працуе з OEEK на сталай ці часовай аснове, будуць паважаць і кіравацца дадзеным дакументам у працы.
Пры парушэнні палітыкі OEEK пакідае за сабой права акрэсліць момант парушэння і даць зваротную сувязь, або спыніць супрацоўніцтва ў выпадку адмовы выконваць Палітыку недыскрымінацыі.
