Набор удзель_ніц на праект MigrAction

Табе ад 18 да 35 гадоў, цікавішся тэмай міграцыі і хочаш уплываць на пазітыўныя змены ў сваёй супольнасці? Мы шукаем маладых беларусаў і беларусак для ўдзелу ў міжнародным праекце, дзе твой досвед мае значэнне, а твой голас уплывае на тое, што будзе адбывацца далей.

Каго мы шукаем

Удзельнікаў і ўдзельніц ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, якія маюць уласны досвед міграцыі або актыўна ўзаемадзейнічаюць з супольнасцямі, якія прымаюць мігрант_ак.

Не абавязкова жыць у сваёй краіне — прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспары таксама могуць падавацца.

Працоўная мова праекта — англійская.

Што ты атрымаеш

  • Міжнародны трэнінг 24–28 ліпеня ў Германіі разам з удзельні_цамі з іншых краін. Праезд, пражыванне і харчаванне цалкам аплачваюцца.
  • Веды і практычныя навыкі ў сферах дэмакратычнага ўдзелу, кіравання праектамі і міжкультурнага дыялогу.
  • Магчымасць распрацаваць і рэалізаваць уласны мікрапраект на тэмы міграцыі і/або інклюзіі — з рэальным уплывам на тваю супольнасць.
  • Прафесійнае ментарства і анлайн-кансультацыі на працягу ўсяго праекта.

Як гэта працуе

Гэта праект, заснаваны на ўдзеле. Ты зможаш дапамагаць вызначаць прыярытэты праекта, выбіраць моладзевую раду, якая будзе супольна прымаць рашэнні пра тое, якія мікрапраекты будуць рэалізаваныя, і удзельнічаць у галасаванні за праектныя ідэі.

Важна быць гатов_ай распрацаваць і рэалізаваць уласны праект для супольнасці ў перыяд з верасня 2026 да сакавіка 2027 года.

Дэдлайн падачы заявак: 4 чэрвеня 2026