Пашыраем магчымасці і ўзмацняем грамадзянскую супольнасць

Ствараем устойлівыя рашэнні для АГС, ініцыятыў і суполак

Пра нас

Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEK) – гэта недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя пад кіраўніцтвам жанчын. Мы імкнёмся ўмацоўваць грамадзянскую супольнасць праз праграмы развіцця патэнцыялу, экспертную падтрымку і ўстойлівыя практыкі.

Наша дзейнасць пачалася ў Беларусі ў 2011 годзе, і мы не адмаўляемся ад сваіх каранёў, бо ўпэўненыя, што беларускі досвед і экспертыза – гэта неад’емная частка еўрапейскай культуры. Сёння мы базуемся ў Польшчы і супрацоўнічаем з рознымі партнёрамі з краін Усходняга партнёрства і Еўразвязу.

Наша мэта – развіваць разнастайную моцную грамадзянскую супольнасць праз узмацненне патэнцыялу людзей, суполак і арганізацый.

Падыход, заснаваны на правах чалавека, дзе чалавек заўсёды на першым месцы.

Узмацненне патэнцыялу і бачнасці жанчын для дасягнення роўнасці.

Свабода людзей і аб’яднанняў як аснова разнастайнай і моцнай грамадзянскай супольнасці.

Адданасць экасяброўскім рашэнням, мінімізацыя ўплыву і прасоўванне ўстойлівасці.

Даведацца больш →

Наша экспертыза

Мы арганізуем навучанне і праекты па наступных напрамках (націсніце на загаловак, каб даведацца больш):

Развіццё патэнцыялу і навучанне🔹павышэнне кампетэнцый арганізацый і ініцыятыў.
  • Доўга- і кароткатэрміновыя праграмы па ўзмацненні патэнцыялу
  • Стратэгічныя планаванні
  • Напісанне праектных заявак
  • Менеджмент праектаў
  • Пабудова каманд для АГС
  • Фандрэйзінг
  • Распрацоўка палітык і стратэгічных дакументаў
Развіццё супольнасцяў🔹падтрымка мясцовых ініцыятыў і лідарства.
  • Трэнінгі па лідарстве
  • Пабудова супольнасцяў
  • Тымбілдынгі
  • Мадэрацыя і фасілітацыя
  • Ацэнка патрэбаў супольнасці
  • Трэнінгі па запуску праектаў
Пашырэнне правоў жанчын і гендэрная роўнасць🔹прасоўванне лідэрства жанчын і роўных магчымасцей.
  • Лідарскія праграмы для жанчын
  • Гендарна-чуллівы падыход
  • Распрацоўка гендарных палітык
  • Укараненне скразных каштоўнасцяў
Даследаванні і адвакатаванне🔹прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека.
  • Апытанні АГС і ініцыятыў
  • Ацэнкі патрэбаў
  • Напісанне аналітычных дакументаў
Сеткі і партнёрствы🔹аб’яднанне людзей, суполак і арганізацый.
  • Арганізацыя і фасілітацыя нетворкінгавых сустрэчаў
  • Арганізацыя вялікіх прафесійных і ўрачыстых мерапрыемстваў
  • Удзел у сетках і іх фасілітацыя
  • Абмен досведам і падтрымка
Маніторынг і ацэнка🔹разуменне і фіксацыя ўплыву і зменаў.
  • Ацэнка праектаў (у тым ліку прафінансаваных ЕЗ і ЗША)
  • Укараненне сістэм маніторынгу і ацэнкі
  • Трэнінгі па распрацоўцы індыкатараў і планаванні вынікаў/уплыву
Крызісны менеджмент і ўстойлівасць🔹прадастаўленне экспертных ведаў у часы нявызначанасці.
  • Пошук крэатыўных рашэнняў
  • Мазгавыя штурмы
  • Стратэгіі фандрайзінгу і дыверсіфікацыі рэсурсаў

гадоў досведу

прамых бенефіцыяр_ак

партнёраў

Прыклады нашай працы

З-за рэпрэсіўнага асяроддзя, у якім мы працуем, мы не можам адкрыта падзяліцца падрабязным спісам нашых партнёраў, праектаў і зменаў, якіх мы дасягнулі. Тым не менш, мы сабралі некаторыя нашы дасягненні ў кейс-стадзі і з радасцю падзелімся імі (націсніце на апісанне, каб даведацца больш):

Пачалі рабіць анлайн-курсы да таго, як гэта стала мэйнстрымам

Яшчэ да пандэміі COVID-19 мы ўбачылі патэнцыял анлайн-навучання і запусцілі наш першы курс па пабудове супольнасцей ў 2019 годзе. Калі свет перайшоў у дыстанцыйны фармат працы, мы распрацавалі 27 анлайн-курсаў па грамадзянскай адукацыі ў 2020–2024 гг. Больш за 2 500 чалавек скончылі гэтыя праграмы. У асобных курсах для менеджэрак НДА ўдзел дасягае 87% (ён вымяраецца адсоткам удзельніц, якія прайшлі курс, у параўнанні з тымі, хто першапачаткова падаліся).

Беларуская прастора для новых лідар_ак

Мы стварылі і на працягу трох гадоў (2022–2024) кіравалі беларускай прасторай у Тбілісі. За гэты час адбылося 795 мерапрыемстваў з агульнай колькасцю каля 9 000 наведвальнікаў. Прастора стала падтрымліваючым асяроддзем для ініцыятыў і месцам сустрэч грамадзянскай супольнасці ў выгнанні. Прыкметна, што 85% мерапрыемстваў былі ініцыяваныя і арганізаваныя самімі ўдзельнікамі, у той час як толькі 15% былі арганізаваны нашай камандай. Гэта прапанавала людзям магчымасць удзельнічаць, супрацоўнічаць і “адчуць” грамадзянскі ўдзел на практыцы.

Умацаванне патэнцыялу АГС праз падтрымку і практычнае навучанне

Каб дапамагчы арганізацыям грамадзянскай супольнасці аднавіць і ўмацаваць свой патэнцыял, мы забяспечваем ментарскую падтрымку і рэсурсы для ініцыятыў, якія працуюць са сваімі мэтавымі групамі на карысць Беларусі – звычайна каля 50 арганізацый штогод. Разам з партнёрамі мы таксама распрацавалі анлайн-праграму развіцця патэнцыялу, якая дапамагла палепшыць аказанне паслуг, арганізацыйнае кіраванне і ўкараненне скразных каштоўнасцяў. Як падзяліліся выпускні_цы, праграма забяспечыла іх практычнымі інструментамі для кіравання АГС, збору сродкаў, камунікацыі, што дае ім магчымасць рухацца наперад з большай яснасцю і ўпэўненасцю.